«Чаму людзі са мной не размаўляюць?» Верніца распавяла, што ўбачыла на «тым свеце» падчас клінічнай смерці
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Comments (1)
Шматдзетная маці хварэла на каронавірус - яе сэрца спынялася на 15 хвілін
Каталіцкая верніца з парафіі Маці Божай Фацімскай у Жодзіна перажыла клінічную смерць, паведаміў пробашч айцец Міхаіл Цвячкоўскі. Паводле яго, маладая жанчына, шматдзетная маці, хварэла на каронавірус і іншую хваробу. Калі здарылася клінічная смерць, лекары 15 хвілін змагаліся, каб яе сэрца магло працаваць, гаворыць святар.
- Потым гэтая жанчына распавяла цікавыя рэчы. Яна сказала, што была на «тым свеце». Сказала, што сустрэла Панну Марыю, якая была ў вобразе, падобным да фігуры, якая знаходзіцца ў галоўным алтары нашага санктуарыя - гэта фігура Маці Божай Фацімскай. Змучаная цяжкай хваробай жанчына папрасіла Марыю: «Забяры мяне да сябе». У адказ Марыя паказала ёй пальцам за яе плечы. Жанчына абярнулася і ўбачыла, што там стаяць яе муж і дзеці.
Паводле парафіянкі, Багародзіца сказала ёй: «Яшчэ не прыйшоў твой час. Ты ім яшчэ патрэбная, вяртайся!». Жанчына запомніла, што пры гэтым у сваіх руках Божая Маці трымала Ружанец.
- Вось што яшчэ Марыя сказала нашай жанчыне: «Чаму людзі са мной не размаўляюць? Чаму не размаўляюць з Богам? Мы ж іх чуем», - дадаў святар і патлумачыў, што малітва - гэта размова з Богам, з Багародзіцай, са святымі. Малітва можа быць як у выглядзе пэўных формул, так і ў вольнай форме - галоўнае, каб словы ішлі ад сэрца, і гэта размова была шчырай.
Айцец Міхаіл адзначае, што «абсалютна верыць у вечнае жыццё, не сумняваецца ў дапамозе Марыі, якая зʼяўляецца пасрэднікам на дарозе да Бога і дае рэчы, якія патрэбныя чалавеку, каб атрымаць жыццё вечнае ў шчасці: гэта малітва, вернасць Богу, Божыя прыказанні, размова з Богам».
Media
Related items
-
Незвычайна пачалі месяц малітвы Ружанца ў Гудагаі
-
«Дзе няма справядлівасці, няма дзяржавы». Папа Рымскі – пра важныя аспекты жыцця грамадства
-
«Спынілася сэрца, знайшлі ля касцёла». Малады ксёндз раптоўна памёр у Гродзенскай вобласці
-
Пра ксяндза Акалатовіча няма звестак ужо паўтара месяцы
-
Папулярны блогер дапамог свайму сябру, бізнэсоўцу, стаць католікам