Logo
Print this page

У Будславе аднаўляюць цэлебрацыю Імшы ў касцёле. Першая - на Новы год

У Нацыянальным санктуарыі не праводзілі набажэнстваў з траўня, калі здарыўся пажар

У Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай аднаўляюць цэлебрацыю святой Імшы. Як паведаміла ініцыятыва «Адновім Будслаў разам», першая служба пройдзе непасрэдна ў касцёле ў навагодні вечар, 31 снежня, а 23-й гадзіне. Такім чынам, вернікі змогуць падзякаваць за мінулы год і апоўначы сустрэць у храме новы год, просячы на яго Божага благаславення.

Назаўтра, 1 студзеня, св. Імша ў Будславе адбудзецца апоўдні - у гэты дзень католікі святкуюць урачыстасць святой Багародзіцы Марыі. У нядзелю, 2 студзеня, св. Імша таксама запланавана на 12.00.

Нагадаем, у будслаўскім касцёле не было набажэнстваў з траўня - калі ў святыні здарыўся пажар. Нядаўна ў мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) адбыўся Калядны дабрачынны кірмаш, дзякуючы якому на аднаўленне Нацыянальнага санктуарыя ўдалося сабраць 3 тыс. рублёў. Агульная сума ахвяраванняў за ўвесь час перавысіла 1,1 млн рублёў.

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.