Партрэт арцыбіскупа Кандрусевіча, які пішуць у анлайн-рэжыме, амаль гатовы
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Падарунак ганароваму беларускаму іерарху маюць намер уручыць у ягоны Дзень нараджэння.
Мастачка Святлана Шэндрык з расійскага Новасібірска завяршае працу над стварэннем партрэта беларускага арцыбіскупа эмерыта Тадэвуша Кандрусевіча – былога Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага. Каталіцкі іерарх адзначыць 78-годдзе 3 студзеня – да гэтай даты ствараецца карціна.
Нагадаем, як распавядала мастачка, аб напісанні партрэта алеем на палатне яе папрасіў пробашч архікатэдральнага касцёла ў Мінску ксёндз Дзмітрый Пухальскі.
З першага ж дня Святлана пачала весці своеасаблівы дзённік па стварэнні карціны і паказваць працэс на фота і відэа з апісаннем дэталяў – па сутнасці, мастачка стварае падарунак у анлайн-рэжыме. На працу сышло ўжо 22 дні.
Media
Last modified onНядзеля, 26 Лістапад 2023 01:05
Related items
-
Сітуацыя была сур'ёзная. Арцыбіскуп Кандрусевіч – ужо 10 дзён у шпіталі
-
Каталіцкі біскуп далучыўся да акцыі дзяржаўнага клубу, але па-свойму
-
У «беларускім» касцёле ў Варшаве развіталіся з пісьменніцай Святланай Курс: «Яна шукала паяднання з Госпадам»
-
Пра жыццё Тадэвуша Кандрусевіча выйшла кніга на беларускай мове
-
«Даўно такога не бачыў». Біскуп выказаў захапленне звычаем у вясковай парафіі