Logo
Print this page

Манах з Гудагая зрабіў арэлі для парафіі ў Мінску

Цікава, што святар марыў адправіцца на місію ў Афрыку, але трапіў у Беларусь. Яму ўжо 62-і год, і гэта не першыя арэлі, якія ён зрабіў сваімі рукамі.

На тэрыторыі каталіцкай парафіі Божага Цела ў Мінску з'явіліся незвычайныя арэлі – іх зрабіў сваімі рукамі святар-манах Казімір Мараўскі, які служыць у Гудагаі. Фота апублікаваў айцец Сяргей Трысцень, кармэліт, настаяцель манаскай супольнасці ў Мінску:

«Дзякуем шчыра айцу Казіміру, які для нашай парафіі зрабіў сваімі рукамі такія цудоўныя арэлі. Дзякуем ксяндзу Аляксандру Канановічу з Гомеля і брату Аляксандру за дапамогу ў мантажы. Радасць для малых і вялікіх».

На здымках відаць, што сам айцец Казімір усталёўваў канструкцыю. Летась такія ж драўляныя арэлі ён зрабіў у самім Гудагаі – іх благаславілі біскупы і самі пагушкаліся на іх.

Айцу Казіміру ўжо 62-і год, ён родам з Польшчы. Як раней распавядаў святар, ён паходзіць са шматдзетнай сям'і, якая трымала вялікую гаспадарку, таму з дзяцінства прывучаны да працы рукамі.

Цікава, што святар марыў адправіцца на місію ў Афрыку, але трапіў у Беларусь, дзе і застаўся служыць – адчуў, што менавіта сюды паклікаў яго Бог.

Media

Last modified onСерада, 08 Май 2024 11:40
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.