Пад гукі скрыпкі: у палескім райцэнтры да Першай Камуніі прыступілі двое дзяцей
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Для невялікай парафіі ў Нароўлі гэта таксама свята. Пасля ўрачыстай святой Імшы Варвара і Ціхан выступілі з вершам [фота, відэа]
Працягваем звяртаць увагу на жыццё невялікіх каталіцкіх парафій у Беларусі і на гэты раз пераносімся ў Нароўлю – маленькі райцэнтр Гомельскай вобласці ў Чарнобыльскай зоне ля мяжы з Украінай. Там, у парафіі Ўзвышэння Святога Крыжа, як і ў большасці касцёлаў, прайшло свята Першай Камуніі.
Аднак, у адрозненні ад парафій у вялікіх гарадах і ў заходняй частцы Беларусі, дзе да Святой Камуніі ўпершыню прыступаюць штогод дзесяткі дзяцей, у Нароўлі толькі двое дзетак першы раз прынялі Цела Хрыста – і гэта таксама вялікая радасць для супольнасці.

Пасля ўрачыстай святой Імшы Варвара і Ціхан выступілі з вершам на беларускай мове. А Святую Камунію яны і іншыя парафіяне прымалі пад гукі скрыпкі – менавіта такое музычнае суправаджэнне з'яўляецца адметнасцю гэтай парафіі (відэа ксяндза Януша Чарнаморава глядзіце ніжэй).

Дарэчы, касцёл у Нароўлі патрабуе рамонту – тут трэба мяняць стары дах, які пачаў працякаць. Невялікая парафія просіць аб дапамозе. Як гэта можна зрабіць – глядзіце ніжэй.
Related items
-
Не так як звычайна прайшоў у Мінску гарадскі Крыжовы шлях. Прычына – на фота
-
Дзе глядзець трансляцыю на Вялікдзень-2026 – падборка відэа-онлайн з касцёлаў
-
Цудоўная гісторыя ў Вербную нядзелю: дзядулі ў Гродне дапамаглі праз «сілу Threads»
-
Ва ўмовах вострага недахопу святароў прызначаны пробашчы парафій, дзе служылі польскія ксяндзы
-
Новы факт ціску на католікаў у РФ: з храма ва Уладзіміры патрабуюць прыбраць абраз заступніка парафіі