А калі закахаўся? Арцыбіскуп Станеўскі адказаў дзецям і праспяваў на ТБ-шоу
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Кіраўнік каталіцкага епіскапату Беларусі прыняў удзел у перадачы «100 пытанняў даросламу», якая выйдзе ў прайм-тайм на галоўным дзяржаўным тэлеканале.
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі стаў героем ток-шоу на дзяржаўным тэлеканале «Беларусь 1». Ён прыняў удзел у перадачы «100 пытанняў даросламу», якую пакажуць 27 траўня.
Ці можна праваслаўнаму прыходзіць у касцёл, калі святар закахаўся – што яму рабіць, ці могуць дзеці трапіць у пекла: на гэтыя і іншыя «наіўныя пытанні» адказаў кіраўнік каталіцкага епіскапату Беларусі.
Таксама, як стала вядома з анонсу перадачы, ён праспяваў сваю любімую песню пра маці, якую сам пераклаў з украінскай на беларускую і раней часам выконваў у храмах і падчас свайго папярэдняга выступу на дзяржТБ.
Ток-шоу з удзелам арцыбіскупа выйдзе ў эфір у 8 гадзін вечара 27 траўня. Раней адказваць на пытанні дзяцей у рамках гэтай перадачы запрашалі, у прыватнасці, начальніка Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча, рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, капітана мінскага хакейнага клуба, старшыню Беларускага саюза жанчын, артыстаў.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Media
Related items
-
«Сялянка», «Ля касцёла»: беларускія муралы стварае мастак з Валожына
-
Чым займаліся ў касцёлах Віцебшчыны, паказалі расійскія мастакі
-
«Бывала, на пяць хвілін прарывалася Імша». Як выглядае рэлігійнае жыццё ў турме
-
Маці салдата, які загінуў пасля ранення на мяжы Польшчы і Беларусі «З верай глядзім угору»
-
Адзіная ў Беларусі школьніца, якая здала ЦЭ па гісторыі на 100 балаў: «Люблю наш касцёл»