Logo
Print this page

Змяніў байк на ровар і ставіць рэкорды: ксёндз у адзіночку адправіўся ў Будслаў

У першы дзень святар пераадолеў адлегласць у 177 кіламетраў.

Вікарый каталіцкай парафіі Святога Юзафа ў Брэсце ксёндз Юрый Медушэўскі едзе ў Будслаў на ровары. У той час, калі з розных куткоў Беларусі ідуць пешыя пілігрымкі да абраза Маці Божай Будслаўскай на фэст, які пройдзе 5-6 ліпеня, святар зладзіў асаблівую, індывідуальную пілігрымку.

Як паведамлялася ў сторыс на старонцы Будслаўскага санктуарыя, у першы дзень ксёндз Юрый пераадолеў адлегласць у 177 кіламетраў і зрабіў шлях з Брэста да Слоніма. Гэта досыць шмат нават для прафесійных веласіпедыстаў. Лічыцца, што для аматараў нармальнай з'яўляецца адлегласць да 70 кіламетраў у суткі. Таму святар паставіў своеасаблівы рэкорд.

Усяго пробашчу трэба пераадолець звыш 450 кіламетраў да Будслава. Цікава, што ксяндза Юрыя ведаюць як байкера — у 2020 годзе, падчас пандэміі, разам з іншымі святарамі-матацыклістамі ён удзельнічаў у пілігрымцы ў Будслаў на байках.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Media

Last modified onСерада, 03 Ліпень 2024 09:47
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.