У Будславе назвалі суму, якая патрэбна ўжо цяпер на рамонт храма
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
У 100 тысяч рублёў абыйдзецца праект па замене даху – грошай не хапае. Якія яшчэ правядуць працы па аднаўленні галоўнага санктуарыя Беларусі?
На старонцы каталіцкага Нацыянальнага санктуарыя ў Будславе выклалі серыю відэа, у якіх пробашч парафіі ксёндз Дзмітрый Дубовік распавёў, якія работы па аднаўленні храма пасля пажару неабходна выканаць у бліжэйшы час.
Паводле плана, які зацвердзілі архітэктары, будаўнічыя працы падзеленыя на чатыры чаргі. Першая – узмацненне падмуркаў, другая – аднаўленне даху: замена часовага даху на пастаянны.
Гэтыя два этапы вырашана выканаць у бліжэйшы час, а затым прыступіць да трэцяга – аднаўленне фасадаў, і чацвёртага – працы ўнутры храма.
Праектныя работы па ўмацаванні падмуркаў ужо выкананыя – гэта абышлося ў 28 тысяч рублёў, а за праект па аднаўленні даху неабходна заплаціць 92 тысячы рублёў. Затым – яшчэ каля 10 тысяч на правядзенне будаўнічай экспертызы.
Падкрэсліваецца, што названыя сумы – гэта аплата не за будаўніцтва, а толькі за распрацоўку дакументацыі, без якой нельга прыступіць да будаўніцтва.
Праектныя работы па аднаўленні даху павінны завяршыць да канца кастрычніка, затым яны будуць пададзены на экспертызу. Галоўнай праблемай з'яўляецца тое, што парафіі не хапае большай часткі сумы, неабходнай для аплаты праектных работ другой чаргі.
Нагадаем, зрабіць ахвяраванне на аднаўленне Нацыянальнага санктуарыя можна па рэквізітах на афіцыйным сайце >
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Унікальную серыю ікон стварае майстар крыжа Ефрасінні Полацкай. Сцвярджаецца, што праз адну ўжо здараліся цуды
-
На выратаванне вядомага касцёла дзяржава так і не знайшла грошай і звярнулася да грамадзян
-
Найменшы ў самым маленькім касцёле: у Беларусі з'явіўся новы арган
-
У вязаным трэндзе – цяпер і касцёлы Беларусі: іх «намаляваў» гід
-
Знойдзеныя парэшткі ў Мінску пакуль не перадалі парафіі, будоўля працягваецца