Студэнты-католікі Мінска атрымалі благаслаўленне на навучальны год
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
«Благаславілі залікоўкі, запалілі Ліхтар пілігрымаў надзеі, пазнаёміліся з першакурснікамі».
Пры парафіі святога Францішка Асізскага каталіцкая моладзь Мінска ўвечары 26 верасня зладзіла інтэграцыйную сустрэчу. Падчас святой Імшы святары ўдзялілі адмысловае благаслаўленне для моладзі, студэнтаў і іх заліковак. Пасля гэтага прайшла прэзентацыя моладзевых супольнасцяў з розных парафій і інтэграцыйная праграма.
Першая сустрэча сталічнага душпастырства моладзі прайшла на тэму «Пілігрымы надзеі» – гэта дэвіз Юбілею 2025 Святога года.
«Благаславілі залікоўкі, запалілі Ліхтар пілігрымаў надзеі, пазнаёміліся з першакурснікамі і ўручылі ім падарункі, слухалі канцэрт», – гаворыцца на старонцы душпастырства моладзі ў Instagram.
Такія сустрэчы ладзяцца штогод – у тым ліку дзеля таго, каб інтэграваць моладзь з рэгіёнаў, якая прыехала на вучобу ў Мінск.
Media
Related items
-
Беларускі біскуп заклікаў да малітвы за перамовы Украіны і Расіі
-
Замест ксяндза – біскуп. У Беларусі нагадалі пра востры недахоп святароў
-
Вось як аднавілі капліцу, якую знёс п'яны кіроўца на Смаргоншчыне
-
Упершыню ва ўсёй Беларусі не адбылася малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій. Апошнім быў Гомель
-
Усяго тры чалавекі ў Расіі вучацца ў каталіцкай семінарыі. А як у суседніх краінах?