«Мала веры» – карціна з незвычайнай назвай з'явілася ў касцёле ў Лепелі
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Гэта рэдкі выпадак, калі храм афармляюць мастацкімі творамі мясцовага аўтара.
Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч наведаў касцёл у Лепелі і падчас святой Імшы 8 снежня благаславіў новую карціну мясцовага мастака. Яна мае назву «Мала веры» і паказвае сцэну з Евангелля, калі апостал Пётр ішоў па вадзе да Езуса, але потым пачаў тануць (глядзіце фота ніжэй).
«Тое, што ты з Госпадам, не азначае, што ў тваім жыцці не будзе жыццёвых бур. Вучні пайшлі за Езусам у лодку, разам з Ім плылі, Ён быў побач, але была і бура. Не чакайце спакойнага жыцця, перажыванні будуць і некаторыя з іх вельмі страшныя, але памятайце, што Пан Бог ведае ўсе буры нашага жыцця, яны ўсе пад Яго кантролем», – пракаментавалі ідэю карціны на старонцы парафіі.
Гэта работа мастака Аляксандра Саўчанкі, якую размясцілі ля алтара над месцамі для святароў. Раней гэты ж мастак напісаў для лепельскага касцёла копію знакамітай работы Леанарда да Вінчы «Апошняя Вячэра», якая ўпрыгожыла алтар да 420-годдзя храма.
Гэта рэдкі выпадак, калі касцёл афармляюць мастацкімі творамі мясцовага аўтара.
Media
Related items
-
«Духоўны комплекс» пабудуюць у Пружанах. Але штосьці тут не так
-
З аўкцыёну прадалі карціну, каб адрамантаваць касцёл у Рэчыцы
-
Чаму канцэрты ў касцёле ў Брэсце – з'ява больш небяспечная, чым гэта можа здавацца
-
Чырвоны касцёл: набліжаецца завяршэнне рэканструкцыі
-
Канцэрты ў касцёле Брэста не адмянілі. Біскупы прамаўчалі, арганізатары патлумачылі сваю пазіцыю