У Мінску і Гродна пачынаецца будаўніцтва новых касцёлаў – якімі яны будуць
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
А ў Пінску старадаўнюю катэдру рамантуюць альпіністы.
У мікрараёне Сухарава ў Мінску 1 сакавіка пачаліся зямельныя працы па падрыхтоўцы тэрыторыі пад узвядзенне касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, паведаміла парафія. На працягу 10 гадоў яна збіраецца ў часовай капліцы, і цяпер, нарэшце, пачынаюцца працы па будаўніцтву храма.


А напярэдадні ў новым мікрараёне Грандзічы ў Гродне пачалі выраўніваць участак пад узвядзенне касцёла святога айца Піо.
Абедзве парафіі працягваюць збор ахвяраванняў, на якія вядзецца будаўніцтва, па рэквізітах на парафіяльных старонках.
У той жа час у Пінску рамантуюць фасад катэдральнага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыi, пабудаванага ў пачатку XVIII стагоддзя. Прамысловыя альпіністы ачышчаюць сцены і рыхтуюць іх да афарбоўкі, умацоўваюць пашкоджаныя ўчасткі.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Вось як аднавілі капліцу, якую знёс п'яны кіроўца на Смаргоншчыне
-
Занядбаны сучасны храм заўважылі на Міншчыне. Чаму так?
-
Упершыню ў Беларусі плануюць аднавіць разбураны старадаўні храм
-
Стала вядома, калі можа скончыцца будоўля ля касцёла на Залатой Горцы ў Мінску
-
Стала вядомая дата верагоднага закрыцця яшчэ аднаго касцёла ў Мінску