Logo
Print this page

Адначасова ў некалькіх парафіях Беларусі прызначаны «суботнікі»

А агульная талака пройдзе па добраўпарадкаванні тэрыторыі старадаўняга касцёла ў Дубраве.

Адразу некалькі каталіцкіх парафій Беларусі ладзяць у адзін дзень, 5 красавіка, «суботнікі» па добраўпарадкаванні храмаў і прылеглых тэрыторый. Напрыклад, талаку арганізуюць у парафіі святога Францішка ў Мінску, у касцёле ў Варнянах.

А агульная і найбольш масавая талака 5 красавіка чакаецца на добраўпарадкаванні тэрыторыі касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дубраве Маладзечанскага раёну. Праца па расчыстцы ад хмызняку руінаў святыні, гісторыка-культурнай каштоўнасці, стане чарговай валанцёрскай акцыяй па ініцыятыве каманды «Радыё Марыя».

Надвор'е ў гэты дзень, на жаль, прагназуюць не вельмі спрыяльнае.

Тым часам у некаторых парафіях ужо правялі талаку ў мінулую суботу – у прыватнасці, у Фаніпалі і Тракелях (на фота).

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Last modified onСерада, 02 Красавік 2025 14:40
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.