Logo
Print this page

Упершыню за доўгі час біскуп з Беларусі наведае супольнасць суайчыннікаў у Вільні

У беларускай парафіі ў сталіцы Літвы адбудзецца сакрамэнт канфірмацыі.

У касцёле святога Барталамея ў Вільні, дзе месціцца супольнасць беларускіх католікаў і адбываюцца святыя Імшы па-беларуску, 8 чэрвеня адбудзецца сакрамэнт канфірмацыі. На свята чакаюць біскупа.

Парафія пакуль не паведамляла, які канкрэтна іерарх наведае супольнасць, каб удзяліць сакрамэнт канфірмацыі. Аднак мы заўважылі, што прыезд у Вільню ў гэтую дату пазначаны ў раскладзе біскупа Андрэя Зноскі, Генеральнага вікарыя Пінскай дыяцэзіі. Нагадаем, гэта самы малады іерарх Беларусі, які прыняў біскупскае пасвячэнне меней за год таму.

У апошні раз біскуп з Беларусі наведваў каталіцкую супольнасць суайчыннікаў у Вільні ў снежні 2023 года – гэта быў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, на той час – старшыня біскупскай канферэнцыі.

Яшчэ адну буйную супольнасць беларускіх вернікаў за мяжой – у Варшаве – біскуп з Беларусі наведваў у лістападзе 2024 года. Візіт у душпастырства тады здзейсніў біскуп эмэрыт Казімір Велікаселец.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Last modified onАўторак, 27 Май 2025 15:13
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.