Logo
Print this page

Асеннія фотасесіі зрабілі беларускія манахіні

«Лісце ападае, нібы час, які ўцякае. Дзякуй Богу за ўсё!»

У многіх беларускіх каталіцкіх манахінь таксама ёсць свае старонкі ў Instagram, дзе яны дзеляцца не толькі момантамі служэння, але і асабістай радасцю. Некаторыя манахіні ў перыяд залатой восені выклалі яркія фота, каб паказаць прыгажосць Божага свету. Частка старонак – закрытыя, таму перадрукоўваем толькі тыя здымкі, якія былі ў вольным доступе.

Кармэлітка, якая служыць у Гудагаі, сястра Марыя Магдаліна Кулай, паказала здымкі з Каложскага парку ў Гродна з подпісам:

«Жыццё хутка ляціць... Лісце ападае, нібы час, які ўцякае. Дзякуй Богу за ўсё!»

Таксама мы заўважылі фотасесію з кляновымі лістамі і заклікам «Радуйцеся ў Пану!» назарэтанкі, сястры Лаўры Шукеловіч – праўда, леташнюю. Гэтай восенню сястра пакуль не выкладала здымкаў.

Тым часам кармэлітка, якая служыць у Адамавічах і займаецца вышыўкай, сястра Алетэя, нядаўна дзялілася іншай радасцю: разам з моладдзю яна плавала на каноэ.

Media

Last modified onСерада, 15 Кастрычнік 2025 20:45
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.