Logo
Print this page

Найбуйнейшая пілігрымка з Беларусі адпраўляецца ў Рым

Па дарозе пілігрымка будзе наведваць знакавыя для католікаў месцы ў еўрапейскіх гарадах.

Пілігрымка Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў Рым, прымеркаваная да Юбілейнага 2025 года, стане сёлета найбуйнейшым паломніцтвам беларускіх католікаў у Ватыкан з гэтай нагоды.

Як мы даведаліся, у пілігрымцы ўдзельнічаюць каля 400 вернікаў. Паломніцтва складае адразу 8 аўтобусаў, якія будуць ехаць адным маршрутам. Акрамя таго, група на яшчэ адным аўтобусе далучыцца да асноўнай у Ватыкане 22 кастрычніка. У гэты дзень адбудзецца Генеральная аўдыенцыя Папы Рымскага, затым у базіліцы святога Пятра беларускія пілігрымы збяруцца на святую Імшу.

Па дарозе пілігрымка будзе наведваць знакавыя для католікаў месцы ў еўрапейскіх гарадах. Напрыклад, 18 кастрычніка ў Кракаве, у санктуарыі Божай Міласэрнасці ў Лагеўніках, з удзелам беларускіх пілігрымаў адбудзецца святая Імша. Гэта магчымасць сустрэцца з землякамі і памаліцца разам з імі для вернікаў, якія жывуць у эміграцыі.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Last modified onАўторак, 21 Кастрычнік 2025 13:44
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.