Logo
Print this page

500 вернікаў з Беларусі падарожнічаюць па Еўропе і дзеляцца ўражаннямі

Цэнтральнай падзеяй пілігрымкі стане ўдзел у мерапрыемствах у Ватыкане 22 кастрычніка.

Працягваецца пілігрымка Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў Рым – найбуйнейшае беларускае паломніцтва з нагоды Юбілейнага году. Афіцыйных публікацый пра яе пакуль не было, але некаторыя вернікі і святары дзеляцца ўражаннямі на асабістых старонках.

Пробашч у Бялынічах ксёндз Юзаф Сярпейка распавёў пра наведванне італьянскай Падуі і святую Імшу ў адным з найвялікшых касцёлаў Еўропы – старадаўняй базіліцы святога Антонія Падуанскага:

«Пяцьсот вернікаў разам са святарамі наведалі гэтую святыню, дзе маліліся перад рэліквіямі святога Антонія. Імшу ўзначаліў арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, канцэлебраваў біскуп Аляксандр Яшэўскі».

Напярэдадні вернікі дзяліліся ўражаннямі ад наведвання Вены і неверагоднымі эмоцыямі ад беларускай Імшы ў мясцовым старадаўнім храме, аднак у закрытым доступе.

Нагадаем, цэнтральнай падзеяй пілігрымкі стане ўдзел у мерапрыемствах у Ватыкане 22 кастрычніка.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Media

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.