Logo
Print this page

«Дакладна ведаю, што яна пойдзе на Неба». Пробашч напісаў пра памерлую парафіянку так, як ніхто не пісаў

Тэкст кранае да глыбіні душы і малюе вобраз святога нашага часу.

Пробашч у Бялынічах ксёндз Юзаф Сярпейка паведаміў пра смерць сваёй парафіянкі – 85-гадовая Ала Абразцова адышла ў вечнасць 28 снежня, у свята Святой Сям'і і ў апошні дзень Юбілейнага году.

Такога мы яшчэ не сустракалі: святар прысвяціў парафіянцы велізарны глыбокі тэкст, каб «увекавечыць яе імя», які кранае да глыбіні душы і малюе вобраз святога нашага часу. У каментарах адгукнуліся іншыя вернікі – аказалася, спадарыню Алу многія ведалі і шанавалі дзякуючы таму, што яна прымала ў сябе дома пілігрымаў.

Ксёндз напісаў незвычайны некралог па-польску. Мы пераклалі гэта сведчанне і прапануем прачытаць асноўныя вытрымкі – яшчэ ніводзін святар не распавядаў пра жыццё сваёй парафіянкі так, як гэта зрабіў пробашч у Бялынічах.

Яна была добрай, таму што дабро было для яе нормай.

Яна была спагадлівай. Калі хтосьці новы прыходзіў у капліцу (спачатку наведвала каля 7-9 чалавек, цяпер каля 30), яна адразу паказвала месца на лаўцы, пазней падавала стул – «для кожнага павінна быць месца ў нас».

Яна была пабожнай. Яна была на Імшы, калі гэта нават не было абавязковым – «святар не можа быць адзін», казала яна.

Яна была пакорнай. Яна пакутавала з-за суседкі – апошняя дакучала ёй пастаянна з'едлівымі «католікі – гэта палякі» і «ерэтычка западэнская». Яна пакутавала і цярпела: «Калі я буду ёй дакучаць, хто даруе? Калі я буду казаць тое ж самае, хто праявіць да яе любоў?»

Яна была гасціннай. Калі прыязджалі валанцёры на саракагадзінную службу да нас, першая паведамляла пра жаданне прыняць на начлег тых, хто мае патрэбу. Пустую талерку – выдатны сімвал за Вігілійным сталом – яна ставіла круглы год, бо, як яна сцвярджала: «Езус у патрабуючых прагне кожны дзень».

Акрамя адчыненых дзвярэй дома ў яе было адкрытае сэрца. Менавіта яна ініцыявала ў парафіі пачастунак усіх з нагоды Дня нараджэння ці сваіх імянін.

Яна была працавітая. Калі я знайшоў сродкі на агароджу вакол капліцы, а на працу ўжо не, мы ўтрох: яна, я і яшчэ адна жанчына ставілі плот – ёй тады было 78 гадоў. Яна не згаджалася, што не павінна дапамагаць.

Яна была ўдзячная. Яна памятала ў апавяданнях, размовах і малітвах пра тых, хто яе прывёў да веры. Яна казала, што тыя, хто перад намі, заслугоўваюць асаблівай памяці, бо яны павінны былі першымі вытрымаць працу па рэгістрацыі парафіі і збору першых вернікаў. Ува мне ўспыхнула жаданне сустрэць іх на Нябёсах і пацалаваць ім рукі. Апошняга яна таксама хацела сама.

Яна прагнула Неба. Асабліва для сваіх ужо дарослых дзяцей і ўнукаў, якія «не справіліся». Калі ласка, святар! Скажыце, калі яны жывуць так, як жывуць, я іх сустрэчу на нябёсах? Яна не чакала адказу – малілася аб іх навяртанні. Гэта быў пастаянны аб'ект яе малітваў.

Жадаючы ёй дабра, я, вядома, хацеў бы, каб яна сустрэла «сваіх» на Нябёсах. Хай так і будзе. Я дакладна ведаю, што яна пойдзе на Нябёсы, і ў наступную суботу [першая субота месяца] яна будзе вызвалена ад агню Чыстца (а бо гэта абяцанне Божай Маці для тых, хто ўшаноўвае шкаплер). У ліпені яна прыняла шкаплер і з пашанай яго насіла.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.