Logo
Print this page

У Магілёўскай вобласці ліквідавалі палову каталіцкіх парафій

Адзіную ў рэгіёне грэка-каталіцкую парафію ўдалося захаваць.

Пасля праведзенай у Беларусі перарэгістрацыі рэлігійных аб'яднанняў колькасць супольнасцяў, якія маюць афіцыйны статус, значна скарацілася. Найбольш балючым гэты працэс аказаўся для католікаў у Магілёўскай вобласці – там была ліквідавана роўна палова раней зарэгістраваных рыма-каталіцкіх парафій.

Афіцыйна пра гэта не паведамляецца, але такія дадзеныя мы атрымалі пры супастаўленні статыстыкі. Як мы заўважылі, Магілёўскі аблвыканкам апублікаваў свежыя звесткі аб рэлігійных канфесіях і колькасці супольнасцяў, зарэгістраваных у рэгіёне. Па стане на 1 лютага 2026 года ў Магілёўскай вобласці зарэгістраваны і дзейнічаюць 12 рыма-каталіцкіх супольнасцяў. Да пачатку перарэгістрацыі, па дадзеных Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, такіх было ў рэгіёне 24.

1 грэка-каталіцкая супольнасць, якая раней дзейнічала на Магілёўшчыне, захавалася пасля перарэгістрацыі. Якія менавіта 12 рыма-каталіцкіх парафій былі ліквідаваныя, інфармацыі на афіцыйных рэсурсах Касцёла няма.

Раней мы паведамлялі, што ў Віцебскай вобласці засталося 85 рыма-каталіцкіх супольнасцяў замест 94, як было раней. У Брэсцкай вобласці – 60 замест 66. Аднак там, як і ў іншых рэгіёнах, інфармацыя яшчэ актуалізуецца.

Таксама мы інфармавалі, што ў цэлым у Беларусі былі ліквідаваныя каля 60 рыма-каталіцкіх парафій. Найбольш верагодная прычына – недастатковая колькасць вернікаў, неабходная па новых правілах для рэгістрацыі супольнасці.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Last modified onЧацвер, 05 Люты 2026 12:11
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.