Упершыню за апошнія гады католікам у Баранавічах дазволілі правесці Крыжовы шлях вуліцамі горада
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Традыцыйныя вулічныя набажэнствы пройдуць таксама ў некалькіх населеных пунктах Гродзенскай вобласці.
22 сакавіка ў Баранавічах сотні каталіцкіх вернікаў прайшлі вуліцамі горада, несучы велізарны крыж і разважаючы пра пакуты Езуса Хрыста. Гэта набажэнства Крыжовага шляху, якое падчас Вялікага посту праводзяць католікі ў храмах (не блытаць з хросным ходам у праваслаўных).
Але напярэдадні Вялікадня ў католікаў многіх краін свету, у тым ліку і Беларусі, прынята праводзіць агульнагарадское набажэнства за сценамі храмаў.
У Баранавічах з 2014 года праводзілі Крыжовы шлях штогод па цэнтральных вуліцах. Аднак у 2024 годзе мясцовыя ўлады ўпершыню адмовілі католікам — праз супадзенне даты набажэнства ў заяўцы з днём масленічных гулянняў, а таксама ў сувязі з «інтэнсіўнасцю руху транспарту».
У 2025 годзе, наколькі вядома вернікам, гарвыканкам проста праігнараваў заяўку католікаў і нічога не адказаў. Таму цяперашняе гарадское набажэнства стала першым за апошнія тры гады [фота і відэа, якія апублікавала парафія Узвышэння Святога Крыжа ў Баранавічах, глядзіце ніжэй].
Традыцыйныя вулічныя набажэнствы Крыжовага шляху пройдуць таксама ў некаторых населеных пунктах Гродзенскай вобласці. Напрыклад, такое мерапрыемства дазволілі каталікам у Дзятлаве.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Media
Related items
-
Дзяржорганы звярнуліся да святароў з просьбай дапамагчы ў далікатнай справе
-
Пад Мінскам плануюць пабудаваць новы касцёл – якім ён будзе
-
Ліквідавана арганізацыя, але не супольнасць. Як жывуць парафіі, якія не прайшлі рэгістрацыю
-
Ля храма Труны Гасподняй упалі аскепкі іранскай ракеты: базіліку могуць не адкрыць да Вялікадня
-
«Каб вайной не ішоў брат на брата». У Мінску католікі зладзілі набажэнства-перфоманс