Logo
Print this page

Рэдкая ва ўсім свеце. У Беларусі ёсць месца, дзе просяць дапамогі ў зачацці дзіцяці

Сцвярджаецца, што дзякуючы заступніцтву Божай Маці праз малітву ля гэтай фігуры адбылося ўжо мінімум 20 цудаў.

З нагоды свята Звеставання Пана, якое адзначаецца ў Каталіцкім касцёле 25 сакавіка, распавядаем пра асаблівае месца, куды прыязджаюць з усёй Беларусі. Гэта каталіцкі храм святога Казіміра ў вёсцы Ўселюб у Навагрудскім раёне. Ён вядомы не толькі тым, што гэта самы старажытны касцёл з тых, якія захаваліся ў Беларусі.

Тут знаходзіцца ўнікальная фігура Божай Маці Новага Жыцця. Найсвяцейшая Панна Марыя выяўлена ў блаславёным стане – цяжарнай. Такія фігуры сустракаюцца ў храмах вельмі рэдка. Падобная ёсць, напрыклад, у Партугаліі.

Ва Ўселюбе фігура з'явілася ў 2019 годзе і неўзабаве стала аб'ектам паломніцтва тых, хто шукае дапамогі ў зачацці дзіцяці. Сцвярджаецца, што дзякуючы заступніцтву Божай Маці праз малітву ля гэтай фігуры адбылося ўжо мінімум 20 цудаў — столькі жанчын, якія не маглі зацяжарыць, атрымалі дар мацярынства, альбо нарадзілі здаровых дзяцей, нягледзячы на прагнозы медыкаў.

Пацверджанні такіх выпадкаў запісаныя ў спецыяльнай кнізе, якая захоўваецца ў храме. Да фігуры, якую лічаць цудатворнай, прывозяць цэлыя экскурсіі. У касцёле прымаюць просьбы да Божай Маці Новага Жыцця, якія зачытвае святар падчас малітвы.

Больш падрабязна глядзіце ў відэа і чытайце тут незвычайную гісторыю з'яўлення ва Ўселюбе гэтай фігуры, якую выразаў з дрэва польскі майстар.

Media

Last modified onСерада, 25 Сакавік 2026 17:39
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.