BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Першыя сёлета масавыя шэсці католікаў прайшлі ў гарадах Беларусі

Найбольш шматлюдныя працэсіі Божага Цела пройдуць у Мінску — 7 чэрвеня і ў Гродне — 11 чэрвеня.

Ва ўрачыстасць Святой Тройцы, 31 траўня, першыя ў гэтым годзе працэсіі Божага Цела — «маніфестацыі веры» — правялі католікі ў населеных пунктах Беларусі. Гэта традыцыйныя масавыя шэсці па вуліцах у гонар свята Цела і Крыві Хрыста.

Само свята адзначаецца сёлета ў чацвер, 4 чэрвеня, але працэсіі звычайна праводзяць па нядзелях, каб большая колькасць вернікаў змаглі прыняць у іх удзел. Напрыклад, у Мінску шэсце па цэнтральных вуліцах католікі правядуць 7 чэрвеня, як і ў многіх іншых гарадах.

Выключэннем стане Віцебск, дзе працэсію Божага Цела правядуць у дзень свята. А ў Гродне сёлета Эўхарыстычнае шэсце таксама пройдзе ў чацвер, але на завяршэнне святочнай актавы — 11 чэрвеня.

Першыя працэсіі правялі ўжо 31 мая ў Пінску і Магілёве.

Падчас працэсіі Божага Цела вернікі ідуць урачыстым і прыгожым шэсцем па цэнтральных вуліцах, каб дабраславіць горад, дамы і працоўныя месцы, маліцца аб тым, каб Гасподзь зберагаў ад голаду і вайны, каб нагадаць пра ахвяру і любоў Хрыста, засведчыць аб сваёй веры.

Наперадзе Эўхарыстычнай працэсіі ідуць дзеці ў белай вопратцы, якія высцілаюць дарогу пялёсткамі кветак для Езуса Хрыста. Ягонае Цела пад выглядам хлеба нясе святар у манстрацыі. Па дарозе працэсія спявае і здзяйсняе прыпынкі ля чатырох алтароў для пакланення Целу Хрыста, для малітвы і чытання Евангелля.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Last modified onПанядзелак, 01 Чэрвень 2026 14:25
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць