Logo
Print this page

Цяпер – і ў Дзень працы. Католікам у Беларусі дазволілі не трымаць пятнічны пост 1 мая

У паведамленні архідыяцэзіі не тлумачыцца, з якой канкрэтна мэтай удзяляецца дыспенсацыя.

У Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі працягнулі практыку ўдзялення дыспенсацыі (вызвалення) ад абавязку трымаць пятнічны пост у выходныя дні, прымеркаваныя да свецкіх дзяржаўных святаў.

Гэтым разам Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі ўдзяліў дыспенсацыю ад абавязку ўстрымання ад спажывання мясных страваў на дзень 1 мая 2026 года – усім вернікам архідыяцэзіі і ўсім, хто ў гэты дзень будзе знаходзіцца на яе тэрыторыі. Тых, хто будзе карыстацца гэтай дыспенсацыяй, арцыбіскуп «заахвочвае да малітвы ў інтэнцыях Святога Айца», удакладніла архідыяцэзія.

Пра аналагічныя рашэнні ардынарыяў іншых дыяцэзій пакуль не паведамляецца. У публікацыі архідыяцэзіі не тлумачыцца, з якой канкрэтна мэтай удзяляецца дыспенсацыя.

1 мая ў Беларусі афіцыйна адзначаецца Свята працы. У літургічным календары Каталіцкай царквы няма ўрачыстасцяў у гэты дзень. Гэта першая пятніца месяца, пятніца Чацвёртага велікоднага тыдня, а таксама ўспамін святога Юзафа Рамесніка.

Нагадаем, да гэтага Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі ўдзяляў дыспенсацыю ў Дзень жанчын, Дзень перамогі і на Новы год.

Наступнае дзяржаўнае свята з выходным днём, якое прыпадае сёлета на пятніцу, будзе 3 ліпеня – афіцыйны Дзень незалежнасці.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Last modified onПятніца, 24 Красавік 2026 12:39
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.