Уратавалі ад інфаркту. Арцыбіскуп Кандрусевіч выпісаны са шпіталя пасля аперацыі на сэрцы
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Пасля паляпшэння стану 80-гадоваму іерарху выканалі новую аперацыю на сэрцы.
Арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч пасля працяглага знаходжання ў лякарні ў Мінску з-за праблем з сэрцам выпісаны з лячэбнай установы. Як мы распавядалі, заслужанага іерарха давялося шпіталізаваць пасля пагаршэння самаадчування.
Сітуацыя была сур'ёзнай, але лекары своечасова выявілі сардэчную недастатковасць і прадухілілі новы інфаркт (раней арцыбіскуп ужо пераносіў інфаркт).
Цяпер вернікі даведаліся, што пасля паляпшэння стану 80-гадоваму іерарху выканалі аперацыю на сэрцы: усталявалі новыя стэнты і прачысцілі старыя. Гэта не складаная працэдура на сасудах сэрца, але ў ягоным узросце яна магла несці пэўную небяспеку. Аднак іерарх, за якога працягваюць маліцца вернікі, паспяхова перанёс аперацыю.
Цяпер ён знаходзіцца на рэабілітацыі. Нагадаем, акрамя праблем з сэрцам заслужаны іерарх мае анкалагічную хваробу, з рэцыдывам якой змагаецца ўжо амаль паўтара года.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Чаму канцэрты ў касцёле ў Брэсце – з'ява больш небяспечная, чым гэта можа здавацца
-
Чырвоны касцёл: набліжаецца завяршэнне рэканструкцыі
-
Канцэрты ў касцёле Брэста не адмянілі. Біскупы прамаўчалі, арганізатары патлумачылі сваю пазіцыю
-
Пакаянне за Беларусь: топ-5 фота з Крыжовага шляху ў Навагрудку
-
Узнікла пагроза закрыцця каталіцкай прасторы ў Брэсце – вернікі просяць аб малітве