BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Уратавалі ад інфаркту. Арцыбіскуп Кандрусевіч выпісаны са шпіталя пасля аперацыі на сэрцы

Пасля паляпшэння стану 80-гадоваму іерарху выканалі новую аперацыю на сэрцы.

Арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч пасля працяглага знаходжання ў лякарні ў Мінску з-за праблем з сэрцам выпісаны з лячэбнай установы. Як мы распавядалі, заслужанага іерарха давялося шпіталізаваць пасля пагаршэння самаадчування.

Сітуацыя была сур'ёзнай, але лекары своечасова выявілі сардэчную недастатковасць і прадухілілі новы інфаркт (раней арцыбіскуп ужо пераносіў інфаркт).

Цяпер вернікі даведаліся, што пасля паляпшэння стану 80-гадоваму іерарху выканалі аперацыю на сэрцы: усталявалі новыя стэнты і прачысцілі старыя. Гэта не складаная працэдура на сасудах сэрца, але ў ягоным узросце яна магла несці пэўную небяспеку. Аднак іерарх, за якога працягваюць маліцца вернікі, паспяхова перанёс аперацыю.

Цяпер ён знаходзіцца на рэабілітацыі. Нагадаем, акрамя праблем з сэрцам заслужаны іерарх мае анкалагічную хваробу, з рэцыдывам якой змагаецца ўжо амаль паўтара года.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць