BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Стала вядома, дзе могуць стварыць «духоўны цэнтр» для католікаў у Беларусі

Пробашч касцёла ў Будславе патлумачыў, якім ён бачыць такі «цэнтр».

На дзяржаўным тэлеканале працягнулі развіваць ідэю аб стварэнні ў Беларусі «духоўных цэнтраў» і распавялі, што для католікаў такі цэнтр пры падтрымцы дзяржавы можа з'явіцца ў Будславе.

Адзначаецца, што будучыя «духоўныя цэнтры» павінны стаць «месцам падрыхтоўкі ўласных кадраў».

Як заявілі ў сюжэце, пасля маштабнай рэстаўрацыі будслаўскага касцёла тут «плануецца стварыць духоўна-асветніцкі цэнтр, які стане прыстанкам для ўсіх каталіцкіх вернікаў».

Пробашч парафіі ксёндз Дзмітрый Дубовік патлумачыў, якім ён бачыць такі «цэнтр»:

«Найбольш важна, як такі цэнтр, гэта развіццё таго, што ў нас ужо ёсць. Бо ўсё будуецца на традыцыі, якую мы паціху развіваем».

Ён прывёў прыклад такога развіцця: стварэнне музея, пашырэнне інфраструктуры.

У іншым сюжэце святар удакладняў, што рэстаўрацыя павінна завяршыцца пасля 2030 года.

На тэлеканале заявілі, што на аднаўленне гісторыка-культурнай спадчыны ў Мінскай вобласці дзяржава выдзеліла каля 17 млн рублёў і прывялі ў прыклад пацярпелы ад пажару будслаўскі касцёл. Але не ўдакладнілі, які аб'ём бюджэтных сродкаў выдзяляўся на яго рамонт. Раней было вядома толькі пра збор ахвяраванняў на аднаўленне храма.

Нядаўна ў парафіі нагадалі пра збор ахвяраванняў для далейшых работ.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Last modified onПятніца, 14 Люты 2025 12:49
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць