Гомельскія каталікі здзейснілі 9-месячную малітву за ненароджаных дзяцей
- Written by gomel.catholic.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
На Раство дзесяткі парафіянаў гомельскага касцёла завяршылі 9-месячную малітву за ненароджаных дзяцей. Як сімвал выратаванага дзіцяці шматлікія вернікі прынеслі ў храм па ружы, якія былі пастаўлены перад алтаром.
У гомельскім касцёле такія малітвы з'яўляюцца традыцыйнымі ўжо на працягу дзевяці гадоў. Яны пачынаюцца ў сакавіку, у свята Звеставання Пана.
Кожны прыносіў ружу ў знак сваёй любові да дзіцяці, за якога маліўся, у знак таго, што Гасподзь Бог з любоўю ставіцца да кожнага жыцця, якое зачата ва ўлонні маці. І нават калі яно, жыццё, прыходзіць такім жахлівым чынам - праз гвалт. Бог абараняе кожнае жыццё - гэта з'яўляецца падмуркам традыцыйных 9-месячных малітваў.
Святочная праграма ў гомельскім касцёле працягнецца Калядным канцэртам класічнай музыкі, які пачнецца ў нядзелю, 30 снежня ў 18.30.
Related items
-
Упершыню ва ўсёй Беларусі не адбылася малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій. Апошнім быў Гомель
-
Усяго тры чалавекі ў Расіі вучацца ў каталіцкай семінарыі. А як у суседніх краінах?
-
«Жыццё пачынаецца там, дзе знікае 5G». Святар з Віцебска выпускае кнігу – для падлеткаў
-
Цуды – кожны дзень. У Будславе распавядаюць, як і каму дапамагла Божая Маці
-
Стаў вядомы кошт удзелу для католікаў Беларусі ў Сусветных днях моладзі ў Сеуле