Logo
Print this page

Мінскі студэнцкі тэатр паказаў Калядную містэрыю ў Гомелі [фота]

Пасля нядзельных Святых Імшаў 27 студзеня ў гомельскай рыма-каталіцкай царкве паказалі тэатральную пастаноўку. З Каляднай містэрыяй у Гомель прыехаў студэнцкі тэатр мінскага касцёла Святога Роха на Залатой Горцы.

Сцэнку паставіла Алена Балашова пры ўдзеле былога рэжысёра гомельскага моладзевага тэатра Змітра Саладухі, які цяпер працуе ў Мінску. Па словах рэжысёра, сцэнка, якую прапанавалі увазе гомельскіх вернікаў, - гэта не проста канстатацыя факту аб Нараджэнні Збаўцы, але спроба сённяшніх разважанняў: што азначала гэта падзея тады і цяпер.

Дарэчы, касцельны тэатр з Мінска прыязджае ў Гомель з выступамі практычна кожны год. Наступны раз мясцовыя вернікі чакаюць артыстаў перад Вялікаднем.

 

Last modified onПанядзелак, 28 Студзень 2013 10:23
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.