Logo
Print this page

На семінары ў Гомелі навучаць нараджаць лёгка і без болю

На занятках будуць прымяняць на практыцы атрыманыя веды пра пяць натуральных спосабах абязбольвання пры родах.

21 верасня ў Гомелі пачынаецца серыя практычных семінараў для сужэнцаў «Роды без болю». Заняткі ладзяць інструктары школы родаў Марыян і Вольга Голуб, шматдзетныя сужэнцы, вернікі каталіцкай царквы. Праходзіць семінары будуць у памяшканні Дома міласэрнасці ордэна Маці Тэрэзы.

- На семінары удзельнікаў чакае мінімум тэорыі і максімум практыкі. Мы будзем размаўляць пра пяць натуральных спосабаў абязбольвання ў родах. Самае галоўнае тое, што атрыманыя веды можна тут жа прымяніць на практыцы. Удзельнікі семінара, мамы і таты, атрымаюць зарад пазітыву і добрага настрою, якіх так не хапае ў нашым асяроддзі, - кажуць арганізатары, абяцаючы не толькі каштоўныя веды, але таксама ўтульную атмасферу, сяброўскія зносіны і розыгрыш маленькіх сюрпрызаў. - Дарагія мамы, калі Вы зараз чакаеце нараджэння дзіцяці, але баіцеся родаў, турбуецеся, што будзе вельмі балюча і цяжка, тады гэты практычны семінар менавіта для вас! Запрашайце сваіх знаёмых і блізкіх!

Удзел у семінары бясплатны, але ўсім жадаючым неабходна папярэдне запісацца па тэлефоне: Velcom ( 44) 722 91 63, МТС (29 ) 735 38 68.

Last modified onСерада, 18 Верасень 2013 12:28
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.