Logo
Print this page

Беларускія каталікі стварылі «Малітоўнік» для Android

Праграма дае доступ да афіцыйных малітваў Каталіцкай Царквы і да штодзённых літургічных чытанняў.

Дзякуючы плённай працы моладзі мінскай рыма-каталіцкай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі з'явілася новая праграма «Малітоўнік» для Андроід. Яна дазваляе карыстацца афіцыйнымі малітвамі Каталіцкай Царквы і мець доступ да штодзённых літургічных чытанняў праз смартфон і планшэт.

Знайсці праграму на мабільнай прыладзе можна праз пошук у Google Play, калі ўвесці «Малитовник» або «Молитвенник Католический», паведамляе сайт парафіі. Адрас праграмы ў Google Play: https://play.google.com/store/apps/details?id=com.prayerbook.app

Last modified onПанядзелак, 19 Кастрычнік 2015 12:53
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.