Амбасадар Польшчы: мне невядома пра факты парушэння польскімі святарамі закона ў Беларусі
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Лешэк Шарэпка наведаў Гомель, дзе сустрэўся з уладамі, студэнтамі і адкрыў выставу мастака Анжэя Струмілы.
5 лютага Гомель наведаў Надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Польшчы ў Беларусі Лешэк Шарэпка. Ён сустрэўся з мясцовымі ўладамі і студэнтамі Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Скарыны. А ўвечары ў палацы Румянцавых і Паскевічаў адкрыў выставу жывапісу вядомага польскага мастака Анжэя Струмілы.
Падчас размовы з журналістамі на просьбу карэспандэнта інфармацыйнага агенцтва БелаПАН пракаментаваць нядаўнія заявы беларускіх уладаў адносна парушэнняў закона некаторымі польскімі святарамі, якія служаць у Беларусі, Лешэк Шарэпка адказаў:
- Мне нічога не вядома пра такія факты. Наколькі я ведаю, былі сустрэчы на высокім узроўні тут, у Беларусі. У вас і ў нас Касцёл - гэта крыху асобная дзяржава, мы тут не прымаем ніякага ўдзелу, гэтым займаецца Нунцый Ватыкана і кіраўніцтва вашага Каталіцкага Касцёла, якое выступіла з заявай на гэты конт і чакае ад спадара Гулякі інфармацыі, аб якіх канкрэтна ксяндзах ён казаў у сваім выступе.
Нагадаем, Каталіцкія біскупы Беларусі звярнуліся да Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леаніда Гулякі з просьбай прадаставіць канкрэтныя факты пасля яго публічнай заявы пра тое, што некаторыя каталіцкія святары з Польшчы займаюцца ў Беларусі палітыкай і парушаюць законы.
Related items
-
«Вялікая бяда». Двум святарам у Беларусі не працягнулі дазвол на служэнне – без пастыраў засталіся адразу шэсць (!) парафій
-
Пытанні каталіцкаму святару задала аўдыторыя Threads. Адно аказалася моўным
-
Немцы з'ехалі, беларусы памерлі, святароў выслалі. Што стала з католікамі Валгадонска, дзе знеслі храм
-
Упершыню ў Беларусі зарэгістравалі арганізацыю капуцынаў. Чаму гэта важна і дзякуючы каму гэта адбылося?
-
Пратэсціравалі хрысціянскі штучны інтэлект Acutis AI – добры «сябар», але можа памыляцца