BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

На новы навучальны год дабраславілі ў касцёлах Беларусі – топ-5 фота і відэа

Католікі маліліся аб дарах Святога Духа для навучэнцаў і педагогаў, а таксама дабраславілі школьныя прыналежнасці.

На нядзельных святых Імшах 30 жніўня ў каталіцкіх парафіях Беларусі адбылося благаслаўленне дзяцей, моладзі, студэнтаў, настаўнікаў, выкладчыкаў на новы навучальны і катэхетычны год.

У касцёлах маліліся аб дарах Святога Духа для навучэнцаў і педагогаў, а таксама блаславілі школьныя прыналежнасці. Перад алтаром дзеці дзякавалі Богу за праведзеныя канікулы, прасілі аб імкненні да ведаў, каб Гасподзь адарыў розум сваім святлом, запаліў сэрцы прагай спазнаць ісціну, дабро і прыгажосць створанага Богам свету.

Святары адзначалі, што хрысціяне вучацца не дзеля таго, каб спадабацца настаўнікам або бацькам, атрымаць добрыя адзнакі, а на славу Божую, і што ўсе пакліканы вучыцца ў самага галоўнага настаўніка – Езуса Хрыста.

У наш топ-5 трапілі фота і відэа з Пінска, Мінска і Варнян (там кожнага вучня і настаўніка дабраславілі індывідуальна).

Media

Last modified onНядзеля, 30 Жнівень 2026 19:51
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць