Абраны новы дэкан Гомельскага рыма-каталіцкага дэканата
- Written by gomel.catholic.by
- Published in Навіны - Гомель
- Comments (4)
Ім стаў айцец Тадэвуш Саморэк са Светлагорска, а айцец Славамір Ласкоўскі застаецца служыць у Гомелі.
28 лютага - у дзень сыходу Бенедыкта XVI з пасады Папы - змяніўся і кіраўнік Гомельскага рыма-каталіцкага дэканата. Біскуп Пінскай дыяцэзіі Антоні Дзям'янка падпісаў дакументы аб прызначэнні на гэтую пасаду пробашча светлагорскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа айца Тадэвуша Саморэка. Адбыліся выбары, падчас якіх айцец Тадэвуш быў абраны на гэты пост.
А пробашч гомельскай парафіі Нараджэння Божай Маці айцец Славамір Ласкоўскі, які доўгі час узначальваў дэканат, застаецца служыць у Гомелі. Цяпер у яго з'явіцца больш часу для спраў евангелізацыі і міласэрнасці.
Віншуем айца Тадэвуша з выбраннем на новую пасаду, жадаем Божага дабраславення і дапамогі Духа Святога!
Related items
-
У Беларусі заўважылі новага святара з Афрыкі. Хто ён?
-
Трансляцыя Імшы на беларускім радыё засталася. Разабраліся, чаму вернікі яе не чулі
-
Расіян здзівіла Імша ў галоўным касцёле Мінска. Чым менавіта?
-
У Гродне паскардзіліся на пілігрымку. Чаму, і што адказалі незадаволеным?
-
Рэкордная колькасць пілігрымаў прыбыла на фэст у Будславе ў 2026 годзе