Logo
Print this page

У Ватыкане пачаўся канклаў - выбары Папы Рымскага [ОНЛАЙН трансляцыя]

З адмысловай трубы Сікстынскай капэлы пойдзе белы або чорны дым, якім паведамяць, ці абраны новы Пантыфік.

12 сакавіка ў 16.30 па рымскім часе (у 18.30 - па беларускім) у Ватыкане пачаўся канклаў - галоўная падзея года, якой чакалі мільёны людзей ва ўсім свеце. 115 кардыналаў зачыніліся ў Сікстынскай капэле, каб выбраць новага Папу Рымскага.

Аб выніках канклава свет можа даведацца ўжо сёння. З адмысловай трубы капэлы пойдзе белы або чорны дым, які паведамяць, абраны Пантыфік ці не. Калі да 21.00 па беларускім часе дым не пойдзе, гэта будзе азначаць, што галасаванне адкладзена. Для абрання Папы патрэбна, каб кандыдат набраў як мінімум 77 галасоў. Пакуль гэтага не адбудзецца, галасаванні будуць паўтарацца.

Усе апошнія канклавы доўжыліся нядоўга - ад двух па пяці дзён. На час выбараў кардыналам забаронена чытаць прэсу, гутарыць па тэлефоне і размаўляць са староннімі.

Большасць кардыналаў-выбаршчыкаў - еўрапейцы. Аднак не выключана, што Папам могуць абраць і прадстаўніка іншай расы.

У мінскім архікафедральным саборы вечарам 12 сакавіка пройдзе святая Імша ў інтэнцыі выбару Папы. А гомельскія каталікі збяруцца ў гэты вечар у храме на агульную малітву.

Last modified onСерада, 13 Сакавік 2013 20:14
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.