На вуліцы ў Гомелі католікі спяваюць, танчаць і прапаведуюць Хрыста - ФОТА, ВІДЭА
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Кожную нядзелю ў гомельцаў ёсць магчымасць пачуць Добрую вестку пра любоў і выратаванне ў Езусе Хрысце.
Кожную нядзелю Велікоднага часу Нэакатэхуменальныя суполкі гомельскай рыма-каталіцкай парафіі ладзяць евангелізацыю на вуліцы. Ва ўсім свеце ў гэты час каталікі Нэакатэхуменальнага шляху выходзяць на цэнтральныя плошчы сваіх гарадоў, каб несці мінакам Добрую вестку пра любоў і перамогу Хрыста. Паводле беларускіх законаў без дазволу ўладаў праводзіць масавыя мерапрыемствы на вуліцы забаронена, таму ў Гомелі евангелізацыя праходзіць на пляцоўцы перад храмам. Ён знаходзіцца на цэнтральнай вуліцы горада, дзякуючы чаму ўсё роўна нямала мінакоў могуць пачуць пра любоў Бога да кожнага чалавека.
Пад гітары і барабаны каталікі спяваюць пра ўваскрасенне Хрыста, танчаць і гавораць пропаведзь, зыходзячы са свайго досведу, сведчаць аб прысутнасці ўваскрослага Хрыста ў іх жыцці. Мінулая сустрэча была прысвечана пытанням пра сэнс жыцця і шчасце, а ў наступныя нядзелі вернікі будуць размаўляць аб выратаванні ў Езусе Хрысце, абвяшчэнні Евангелля і жыцці ў Касцёле.
Такія сустрэчы ля касцёла ладзяцца кожную нядзелю ў 13.30. Каталікі запрашаюць прыходзіць кожнага, каб пачуць Добрую вестку.
Media
Related items
- Дыскатэкай на ўсю вуліцу адзначаюць на Гродзеншчыне... Першую Камунію ў дзяцей
- Старадаўняя капліца згарэла на могілках у Смаргоні
- У Беларусі праходзяць святы Першай Камуніі – як гэта было ў сельскіх храмах
- Як у вёсках праходзяць Маёвыя набажэнствы, паказалі на Гродзеншчыне
- «Не сказалі нават біскупу». Даведаліся, на які тэрмін асудзілі святароў у Віцебску