Будаўніцтва новага касцёла ў Гомелі вынеслі на грамадскае абмеркаванне
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Comments (5)
Каталіцкі храм можа быць пабудаваны на ўскраіне горада ў Савецкім раёне ля скульптуры «Рысь».
Стала вядома аб новым месцы, якое можа быць выдзелена гарадскімі ўладамі ў Гомелі пад будаўніцтва каталіцкага храма Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Адміністрацыя Савецкага раёна запрашае гомельцаў абмеркаваць магчымасць будаўніцтва касцёла на Рэчыцкім праспекце каля скульптуры «Рысь» - недалёка ад канчатковага прыпынку тралейбусаў «Сонечны», на выездзе з горада. Пад будаўніцтва плануецца выдзелiць зямельны ўчастак плошчай 0,77 га.
Грамадскае абмеркаванне праекта будзе доўжыцца 3-27 жніўня. У пісьмовым выглядзе свае прапановы можна пакінуць у скрыні на першым паверсе адміністрацыі раёна або накіраваць па электроннай пошце sovadmin@list.ru, а таксама выказаць па тэлефоне 40-60-28. Прапановы будуць аналізаваць спецыялісты абласной архітэктурна горадабудаўнічай рады.
Плануецца, што касцёл будзе мець класічны выгляд і будзе пабудаваны ў неагатычным стылі. Каталіцкая парафія, знішчаная бальшавікамі ў 1938 годзе, была адноўлена па ініцыятыве біскупа Казіміра Велікасельца і была зарэгістравана ў пачатку 2013 года, з гэтага часу вядзецца ўзгадненне аб выдзяленні ўчастка пад будаўніцтва касцёла.
Related items
-
Занядбаны сучасны храм заўважылі на Міншчыне. Чаму так?
-
Каталіцкаму святару ў Беларусі вынеслі прысуд
-
Упершыню ва ўсёй Беларусі не адбылася малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій. Апошнім быў Гомель
-
Упершыню ў Беларусі плануюць аднавіць разбураны старадаўні храм
-
Стала вядома, калі можа скончыцца будоўля ля касцёла на Залатой Горцы ў Мінску