Пасла Ватыкана ў Гомелі бежанцы пачаставалі піражкамі і хлебам [ФОТА]
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Пасланец Папы выказаў бежанцам падтрымку, салідарнасць і любоў.
2 верасня Гомель наведаў Апостальскі Нунцый (Пасол Ватыкана) у Беларусі Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці і новы сакратар Нунцыятуры Марынко Антолавіч. Яны прыехалі ў складзе групы дыпламатаў некалькіх краін Еўразвязу і прадстаўнікоў Арганізацыі аб'яднаных нацый, каб азнаёміцца з умовамі пражывання ў рэгіёне бежанцаў і перасяленцаў.
У складзе дэлегацыі прадстаўнік Святога Пасаду наведаў Пункт часовага размяшчэння, псіхалагічнай і сацыяльнай адаптацыі бежанцаў пры гарадскім цэнтры сацабслугоўвання сям'і і дзяцей. Ва установе Апостальскі Нунцый і іншыя дыпламаты пагутарылі з адміністрацыяй і жыхарамі пункта - сем'ямі з Сірыі, Афганістана і Украіны. Пасланец Папы выказаў уцекачам, у тым ліку мусульманам, падтрымку, салідарнасць і любоў. У адказ ўкраінская сям'я пачаставала Арцыбіскупа выпечанымі піражкамі з яблыкамі, а афганская - сваім традыцыйным хлебам.
Нагадаем, Ватыкан і асабіста Папа Францішак у апошні час востра ўздымаюць пытанне аб праблеме бежанцаў і мігрантаў у Еўропе, накіроўваюць значныя сумы для іх падтрымкі.
Упершыню Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці наведаў Гомель у 2013 годзе, правёўшы сустрэчу са студэнтамі медуніверсітэта, уладамі, персаналам Дзіцячай вёскі для сірот-інвалідаў.
Related items
-
Пратэсціравалі хрысціянскі штучны інтэлект Acutis AI – добры «сябар», але можа памыляцца
-
У Мінску прэзентавалі план «Залатой Горкі» са скверам на могілках, якога там быць не можа
-
Каталіцкую капліцу, якую ў Расіі разабралі і адправілі на фронт, уратавалі праваслаўныя
-
Дзень нараджэння галоўнага ўніверсітэта Гродна адзначылі малітвай у касцёле
-
У буйным горадзе Расіі знеслі каталіцкую капліцу і адправілі яе дэталі на фронт