Logo
Print this page

Адзіны ў Беларусі Дом міласэрнасці ордэна Маці Тэрэзы аднавіў харчаванне бяздомных [фота]

На святочным абедзе падавалі курыцу, бульбу, салату, бананы, сок, прысмакі і велікодныя яйкі.

Каля 80 бяздомных і бедных гамяльчан прыйшлі на абед у гомельскі Дом міласэрнасці каталіцкага ордэна Маці Тэрэзы - адзіны ў Беларусі. З мінулага лета ў Доме міласэрнасці праводзіцца капітальны рамонт, таму гарачае харчаванне сёстры законныя часова не арганізоўвалі. Увесь гэты час бяздомных, як і раней, кармілі - толькі на вуліцы і сухім пайком. Але цяпер, пасля завяршэння рамонту на першым паверсе, сёстры змаглі прыняць сваіх галоўных гасцей - жабракоў - і арганізаваць для іх сапраўдны святочны абед, прысвечаны Хрыстоваму Ўваскрасенню.

На абед у Дом міласэрнасці пускалі толькі цвярозых, а дапамагалі рыхтаваць, разносіць порцыі і прыбіраць сталы парафіяне гомельскай рыма-каталіцкай царквы, замежныя госці парафіі, а таксама вікарый касцёла айцец Дамінік.

Перад пачаткам абеду ўсе праспявалі Велікодную песню і памаліліся, а святар прачытаў урывак з Евангелля і прапаведаваў для жабракоў. Айцец Дамінік нагадаў, што з Хрыстом магчыма ўсё: кінуць піць, знайсці працу, пачаць новае жыццё.

Рамонт у Доме міласэрнасці яшчэ працягваецца. Пасля яго заканчэння на другім паверсе будынка сёстры змогуць утрымліваць хворых бяздомных людзей.

 

Last modified onАўторак, 07 Май 2013 10:23
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.