Святар, які прыняў пасвячэнне, адслужыў сваю першую Імшу ў Гомелі
- Written by gomel.catholic.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Ён прыязджаў у гомельскі касцёл яшчэ семінарыстам падчас практыкі і нават дапамагаў італьянскім мастакам распісваць ў храме алтарны абраз.
15 чэрвеня ў гомельскай рыма-каталіцкай парафіі Нараджэння Божай Маці правёў Святую Імшу святар Варшаўскай дыяцэзіі айцец Яцэк Грабоўскі. Ён прыязджаў у гомельскі касцёл яшчэ семінарыстам падчас практыкі і нават дапамагаў італьянскім мастакам распісваць у храме алтарны абраз. І пасля свайго пасвячэння захацеў правесці прыміцыйную Імшу менавіта ў Гомелі.
- Я вельмі рады, што сёння магу быць разам з вамі. У маім сэрцы вялікая падзяка Богу і людзям - я хачу яе выказаць. І больш за ўсё для гэтага падыходзіць Эўхарыстыя. Прашу маліцца за мяне. Калі Бог дасць, цалкам магчыма, што я магу адправіцца служыць у ваш горад, - звярнуўся да вернікаў айцец Яцэк.
Таксама святар удзяліў прыміцыйнае дабраславенне вернікам, усклаўшы на кожнага рукі.
Related items
-
Развітанне з пісьменніцай Святланай Курс пройдзе ў «беларускім» касцёле ў Варшаве
-
Вядомы святар з Мінска пераведзены ў мястэчка на перыферыі. Па якой прычыне?
-
«Даўно такога не бачыў». Біскуп выказаў захапленне звычаем у вясковай парафіі
-
Тысячу кіламетраў у знакаміты Санцьяга-дэ-Кампастэла прайшоў рэктар Гродзенскай семінарыі
-
У Беларусі заўважылі новага святара з Афрыкі. Хто ён?