Logo
Print this page

У гомельскім касцёле ўсталявалі арган [ВІДЭА]

Новы інструмент гучыць па нядзелях і каталіцкіх святах.

З гэтага часу ў гомельскім рыма-каталіцкім храме Нараджэння Божай Маці, які знаходзіцца на вуліцы Савецкай, іграе арган. Праўда, не механічны, а электронны, затое сучасны, магутны і ад аднаго з вядучых вытворцаў.

Арган іграе падчас ранішніх святых Імшаў па нядзелях, а таксама на галоўныя каталіцкія святы. Магчыма, арган будуць выкарыстоўваць пры правядзенні канцэртаў у храме.

Новы інструмент ужо асвойвае гомельская арганістка, кіраўнік парафіяльнага хору Галіна Ешчына. Неабходна ацаніць акустыку, наладзіць узровень магутнасці і тэмбр новага аргана.

Media

Last modified onПанядзелак, 23 Май 2016 12:40
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.