Упершыню мужчынская малітоўная група католікаў створана ў Гомелі [фота]
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Унікальны выпадак: у групу «Жывога Ружанца» ўвайшлі два ляжачых з дзяцінства браты.
У гомельскай рыма-каталіцкай парафіі Нараджэння Божай Маці ўпершыню створана мужчынская малітоўная група. Урачыстае прыняцце ў групу «Жывога Ружанца» 20 мужчын-парафіянаў адбылося падчас Імшы 5 сакавіка, у першую нядзелю Вялікага посту.
У групу ўвайшлі мужчыны розных узростаў, прафесій і сацыяльных саслоўяў. Ёсць сярод іх і два хлопцы, ляжачых з дзяцінства, у якіх цяжкая прыроджаная хвароба - спінальная аміятрафія Вердніга-Гоффмана. Багдан і Мацвей Яначкіны (17 і 14 гадоў) разам з бацькамі пагадзіліся ўдзельнічаць у групе «Жывога Ружанца». У касцёле ўжо шмат гадоў дзейнічаюць пяць жаночых груп «Жывога Ружанца», а цяпер вырашана стварыць мужчынскую групу «воінаў Хрыстовых» - па ініцыятыве пробашча кс. Славаміра Ласкоўскага, які нагадвае, што малітва - гэта мужчынская справа.
Чытайце таксама:
Related items
-
Надзея, маўчанне, малітва. Што цяпер са святарамі, якія хутка могуць пакінуць Беларусь
-
Дамінікане ў Кіеве паказалі наступствы атакі па горадзе і пашкоджанні кляштара
-
Паглядзіце на католікаў у сталіцы Башкартастана – там пабудуюць першы каталіцкі храм
-
Выпускнікі прыйшлі ў касцёлы, каб падзякаваць Богу і папрасіць дабраславення
-
«Вялікая бяда». Яшчэ 5 каталіцкіх святароў вымушаны пакінуць Беларусь – з'явілася рэакцыя вернікаў