Logo
Print this page

У Гомелі пройдзе дыскусія на тэму экуменізму і міжрэлігійнага дыялогу

У апошнія гады каталіцкая і праваслаўная цэрквы дасягнулі вялікага сацыяльна значнага плёну дзякуючы ўзаемапавазе і сумеснай дзейнасці.

15 лістапада ў 19.30, пасля святой Імшы, у гомельскай каталіцкай царкве пройдзе дыскусія на тэму экуменізму і міжрэлігійнага дыялогу. Мерапрыемства арганізуе вікарый парафіі айцец Дамінік падчас традыцыйных пятнічных сустрэч для моладзі. Паколькі тэма гэтай сустрэчы тычыцца не толькі моладзевага жыцця, святар запрашае на дыскусію ўсіх жадаючых, у тым ліку вернікаў іншых канфесій і веравызнанняў.

Адно з пытанняў, якое плануе абмеркаваць святар, - падзел хрысціянаў на некалькі галін, растлумачыць розніцу паміж канфесіямі.

Пад экуменізмам прынята разумець зносіны хрысціянскіх канфесій, нягледзячы на дагматычныя адрозненні паміж імі, дыялог, накіраваны на паглыбленне ўзаемаразумення і каардынацыю ўзаемных дзеянняў у нехрысціянскім свеце. Гэты дыялог не прадугледжвае стварэнне нейкай адзінай арганізацыі або карэкціроўку дагматаў. Ён патрабуе толькі ўзаемнай любові і адкрытасці на падставе веры ў Богачалавека Ісуса Хрыста.

Дарэчы, у апошнія гады ў Гомелі каталіцкая і праваслаўная цэрквы дасягнулі вялікага сацыяльна значнага плёну дзякуючы ўзаемапавазе і сумеснай дзейнасці. Таксама развіваецца супрацоўніцтва з мясцовай юдэйскай супольнасцю.

Last modified onАўторак, 12 Лістапад 2013 09:32
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.