Маці асуджаных за наркотыкі правялі калектыўную малітву ў Гомелі
- Written by katolik.life
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
У царкве з партрэтамі сваіх дзяцей сабраліся каля 50 чалавек.
Актывісткі ініцыятывы «Матчын рух 328» з некалькіх гарадоў Беларусі прынялі ўдзел у набажэнстве сваякоў асуджаных за наркотыкі ў праваслаўным Свята-Петра-Паўлаўскім кафедральным саборы ў Гомелі. Як распавялі удзельніцы ініцыятывы, на набажэнстве з партрэтамі сваіх асуджаных дзяцей сабраліся каля 50 чалавек. Рух маці заклікае да перагляду крымінальнага заканадаўства: размежавання адказнасці абвінавачаных за захоўванне і продаж наркотыкаў, недапушчальнасці выкарыстання незаконных метадаў у ходзе следства, правакацый.
Раней аналагічныя малебны праходзілі ў Жлобіне, Магілёве, Мінску, дзе святары звярталіся да маці з пропаведдзю, адзначаючы, што наркотыкі - гэта агульная бяда, і толькі праз малітву магчыма прабачэнне, пакаянне і адкупленне віны тых, хто не змог супрацьстаяць спакусе.
Related items
-
Топ-5 фота і відэа Рарат – незвычайных Імшаў, якія пачаліся ў касцёлах
-
Каля Чырвонага касцёла не змог памаліцца яго былы пробашч
-
Асаблівы выпадак: Папскі нунцый ва Украіне маліўся ля стыхійнага мемарыялу і суцяшаў пацярпелых
-
Кадры, якія ўражваюць: грэка-каталіцкая моладзь малілася на месцы гібелі мірных жыхароў у Цярнопалі
-
Вызваленых святароў прывезлі з Беларусі ў Ватыкан