І ста гадоў не прайшло: у Гомелі пазбавіліся апошняй савецкай зоркі на елцы
- Written by Katolik.life
- Published in Навіны - Гомель
- Comments (4)
Калядная зорка ўпершыню з'явілася на плошчы Паўстання.
Апошнія гады сайт Katolik.life пісаў аб «зорным» пытанні - для кагосьці не важным, а для некага прынцыповым. Калі пасля распаду Савецкага саюза галоўныя святочныя елкі Мінска і іншых гарадоў Беларусі замест савецкай зоркі сталі ўпрыгожваць Каляднымі, у Гомелі на верхавінах елак па-ранейшаму красаваліся савецкія чырвоныя пяціканцовыя зоркі. Чырвоная зорка звычайна называлася «Марсавай зоркай» па імені старажытнарымскага бога вайны Марса, таму выкарыстоўваецца ў армейскай і дзяржаўнай сімволіцы многіх краін, у тым ліку тых, дзе былі ўсталяваныя ваенныя дыктатуры.
Але вось першая Бэтлеемская або Калядная зорка з'явілася на плошчы Перамогі, на Прывакзальнай плошчы, а праз год - і на галоўнай елцы на цэнтральнай плошчы Леніна. «Апорай савецкага мінулага» ў цэнтры Гомеля ўсе гэтыя гады заставалася елка на плошчы Паўстання. І, нарэшце, напярэдадні новага 2018 года, тут таксама ўпрыгожылі елку сімвалам хрысціянскай урачыстасці - Нараджэння Хрыстова. Святочнае дрэва адразу ж папрыгажэла, ці не так?
Сімвалічна, што гэта адбылося ў 100-гадовы юбілей Фацімскіх аб'яўленняў Панны Марыі і ў 100-годдзе крывавай рэвалюцыі бальшавікоў, пасля якой пачаліся ганенні на Царкву, забарона хрысціянскіх святаў, а галоўныя елкі сталі ўпрыгожваць камуністычным сімвалам замест Бэтлеемскай зоркі. Дарэчы, менавіта Найсвяцейшая Багародзіца ў Фаціме прадказвала распад імперыі зла - СССР.
Related items
- Як у вёсках праходзяць Маёвыя набажэнствы, паказалі на Гродзеншчыне
- «Не сказалі нават біскупу». Даведаліся, на які тэрмін асудзілі святароў у Віцебску
- «Сезон пілігрымак» адкрыла паломніцтва з Пінска ў Лагішын
- Песня з хрысціянскімі матывамі ад Украіны заняла трэцяе месца на Еўрабачанні
- «Зробім каталіцкае ТБ». Два моцныя YouTube-праекты запусцілі святары і манахіня