Logo
Print this page

Для гомельскіх бяздомных зладзілі новы святочны пір

Сёстры ордэна Маці Тэрэзы і каталіцкія святары спявалі калядкі і частавалі сваіх бедных гасцей.

Святочны абед для бедных зноў арганізавалі ў адзіным у Беларусі Доме міласэрнасці ордэна Маці Тэрэзы. 7 студзеня, калі праваслаўныя святкуюць Раство Хрыстова, каталіцкія законніцы зладзілі сапраўднае свята для гомельскіх бяздомных. Разам са святарамі і парафіянамі касцёла сёстры спявалі калядкі, чыталі Евангелле аб нараджэнні Богадзіцяці і частавалі сваіх бедных гасцей.

Нагадаем, нядаўна, пасля святкавання Раства каталікамі, у Доме міласэрнасці ўжо арганізоўвалі святочны абед - фота >>>

Фота Яны Цяпінай

Last modified onСерада, 08 Студзень 2014 11:10
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.