Пасля Кракава і Марыупаля: новы каталіцкі святар пачаў служыць у Гомелі
- Written by Katolik.life
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Калядныя святыя Імшы ён правядзе ў капліцы ў Савецкім раёне
У гомельскай рымска-каталіцкай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі з гэтага часу ёсць святар. Нагадаем, храм пакуль будуецца, але ўжо ўзведзена часовая капліца, дзе рэгулярна будзе праводзіцца святая Імша. Калядныя службы там пройдуць 24 снежня ў 21.00 (Пастэрка) і 25 снежня ў 11.00 і 18.00.
Айцец Леанард Адушкевіч родам з гарадскога пасёлка Астрына ў Гродзенскай вобласці, ён грамадзянін Беларусі. Гэта першы святар-манах, які будзе служыць у Гомелі. Айцец Леанард належыць да ордэна святога Паўла - першага пустэльніка (паўліны).
Святару 42 гады, прэзбітарам ён стаў 12 гадоў таму. Вучыўся ў семінарыі айцоў паўлінаў у Кракаве, затым служыў у Польшчы, а апошнія гады быў пробашчам парафіі Чэнстахоўскай Маці Божай ва ўкраінскім Марыупалі. З 24 снежня - пробашч парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гомелі.
Related items
-
Тры народы – Польшчы, Беларусі і Украіны – аб'яднала незвычайная кампазіцыя ў цэнтры Варшавы
-
«Я не каталічка, але прыходжу ў касцёл». Цікавая дыскусія ўзнікла сярод эмігрантаў
-
Ля касцёла ў цэнтры Мінска працягваецца будоўля. Ці аддалі парафіі знойдзеныя парэшткі?
-
Каталіцкая царква ў Расіі адчувае ціск з-за адмовы арцыбіскупа падпісаць палітычную заяву
-
Заснежаныя вёскі, песні, народная пабожнасць – як ходзіць ксёндз па Калядзе на Гродзеншчыне