BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Толькі мужчыны. У Беларусі зацвердзілі, хто можа служыць пры алтары ў касцёлах

Чаму так, патлумачылі біскупы.

Канферэнцыя каталіцкіх біскупаў Беларусі прадставіла Інструкцыю аб пастаяннай паслузе лектараў і акалітаў у дыяцэзіях Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі. Адзначаецца, што дакумент зацверджаны «у адказ на пастырскія выклікі сучаснасці і з клопатам пра належнае ажыццяўленне літургічнага жыцця».

Як гаворыцца ў інструкцыі, лектарам (тым, хто чытае літургічныя чытанні) могуць быць як мужчыны, так і жанчыны, а вось акалітам (свецкі, які прыслугоўвае святару ля алтара і ў выключных выпадках можа раздаваць святую Камунію) – толькі мужчыны ўзростам ад 35 гадоў.

Біскупы патлумачылі гэта «культурнымі і псіхалагічнымі асаблівасці беларускага эклезіяльнага кантэксту».

Акрамя таго, акалітамі могуць быць толькі выпускнікі духоўных навучальных устаноў для свецкіх.

Агулам, у Касцёле захавалася правіла, згодна са старажытнай традыцыяй, якое прадугледжвае пастаўленне ў акаліты толькі мужчынаў. Але ў апошнія гады ў многіх краінах пры алтары служаць як дзяўчынкі-міністранткі, так і жанчыны-акаліткі.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Last modified onПятніца, 25 Верасень 2026 15:41
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць