Найстарэйшы вернік гомельскага касцёла адышоў у вечнасць
- Written by Katolik.life
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
У свае 90 гадоў Мікалай Маркоўскі амаль кожны дзень прыходзіў на святую Імшу
11 траўня ў гомельскай рымска-каталіцкай парафіі Нараджэння Божай Маці развіталіся з самым старэйшым вернікам - 91-гадовым Мікалаем Карлавічам Маркоўскі. У такім ганаровым узросце ён амаль кожны дзень прыходзіў на святую Імшу, дабіраючыся з перасадкамі да храма. Пахаванне прызначанае на 12 траўня ў родных для Мікалая Карлавіча Лельчыцах.
- Штодня я ўстаю і дзякую Богу за тое, што перажыў ноч, і калі кладуся, дзякую за тое, што перажыў дзень. Маладым хачу сказаць, што без Бога - не можна і да парога. Галоўнае - гэта верыць у Бога. І будзеш сумленны, не будзеш нікога баяцца, - наказваў Мікалай Карлавіч >
У ганаровага верніка засталося чацвёра дзяцей, іх таксама часта можна сустрэць у касцёле.
Гасподзь забраў Мікалая Карлавіча ў Велікодны перыяд, які цяпер перажываюць католікі, - у той час, калі брама Неба шырока адкрыта і Бог прымае ў сваё Валадарства з асаблівай міласэрнасцю.
Нагадаем, у Вялікі пост у Гомелі развіталіся з адной з найстарэйшых парафіянак касцёла >
Related items
- «Пад зямлёй адчула сябе шчаслівай». Беларуска працуе ў шахце і запрашае туды на Імшу
- Загадкі Каралевы Беларусі: уратавала ад маскоўскай акупацыі, знікла і зноў аб'явілася
- Мілыя фота з жывёламі ў Баранавічах выклалі манаскія асобы
- Пасля сутак на мяжы кіроўцу не ўпусцілі ў Беларусь з Польшчы. Прычына небанальная
- Адпраўка ў войска ў Беларусі адбываецца з удзелам святароў