Сустрэча з Хрыстом: 20 дзяцей у Гомелі прынялі Першую Камунію [фота]
- Written by Katolik.life
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Яны пачалі самастойны шлях да галоўнай мэты ўсіх хрысціянаў - да вечнага жыцця
19 траўня ў гомельскай рымска-каталіцкай парафіі Нараджэння Божай Маці адбылося свята Першай Камуніі. Падчас нядзельнай святой Імшы 20 дзяцей упершыню сустрэліся з Езусам Хрыстом у Яго Целе і Крыві. З гэтага часу хлопчыкі і дзяўчынкі, якіх рыхтавалі ў Нядзельнай школе да прыняцця Камуніі, сталі новымі паўнавартаснымі ўдзельнікамі святой Імшы.
Пробашч парафіі ксёндз Юры Варанко падчас казання нагадаў, што той, хто прымае Цела Хрыста і п'е Яго Кроў, мае жыццё вечнае. А менавіта гэта - мэта хрысціяніна. І шлях да вечнага жыцця ў Небе паказвае Пан Езус у Евангеллі, якое пачулі на службе:
- Запаведзь новую даю вам, любіце адзін аднаго; як Я палюбіў вас, так і вы любіце адзін аднаго. Па тым пазнаюць усе, што вы Мае вучні, калі будзеце мець любоў адзін да аднаго.
Дарэчы, цяпер у Нядзельнай школе касцёла таксама 20 дзяцей рыхтуюцца да прыняцця Першай Камуніі ў наступным годзе.
Гартайце старонкі галерэі пад апошнім здымкам і клікайце па фота, каб адкрыць яго цалкам.
Related items
-
Вядомыя беларускія музыкі рыхтуюць новую праграму – па псальмах Давіда
-
Загадкавую капліцу пабудавалі на Міншчыне. Што пра яе вядома?
-
Дзве сястры з Беларусі склалі вечныя шлюбы ў ордэне, пра які вы маглі не ведаць
-
У чым сакрэт? Упершыню за шмат гадоў хлопцы з Гомеля паступаюць у семінарыю, прычым, другі год запар
-
Колькі ахвяруюць за хрост у касцёле, абмеркавалі ў Гродне