Дзве сястры з Беларусі склалі вечныя шлюбы ў ордэне, пра які вы маглі не ведаць
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Служэнне ў Беларусі манахіні гэтага ордэну пачыналі ў Слуцку, дзе працуюць і цяпер.
У Польшчы дзве дзяўчыны з Беларусі склалі вечныя шлюбы (канчатковае і пажыццёвае прысвячэнне сябе Богу) у каталіцкім манаскім ордэне ядвіжанак. Гэты ордэн не так шырока вядомы, як іншыя, а яго поўная назва — Кангрэгацыя сясцёр святой Ядвігі ад Беззаганнай Багародзіцы Панны Марыі (княгіні Сілезскай).
Сястра Валерыя і сястра Тэрэса ўрачыста склалі вечныя шлюбы і неўзабаве пачнуць служэнне ў Слуцку і Асіповічах, паведамілі ў беларускім пабліку ядвіжанак. Сёстры гэтага ордэна ўпершыню прыехалі ў Беларусь больш за 30 гадоў таму з Польшчы і сталі служыць у Слуцку: працаваць з дзецьмі і моладдзю ў мясцовай парафіі, а затым і ў іншых гарадах.
Зараз, мяркуючы па свежым фота, у Беларусі служаць каля дзесяці ядвіжанак. Цікава, што раней менавіта з парафіі ў Слуцку больш за дзесяць дзяўчат уступілі ў ордэн, натхніўшыся прыкладам жыцця сясцёр, якія прыязджалі служыць у парафіі. Дэвіз ядвіжанак: шчаслівыя міласэрныя.
Media
Related items
-
Толькі мужчыны. У Беларусі зацвердзілі, хто можа служыць пры алтары ў касцёлах
-
Чаму ў Беларусі каталіцкія кнігі выдаюцца па-руску, спыталі вернікі
-
У Мінску легендарны майстар адкрыў дабрачынны барбершоп. Ён каталіцкі
-
«Адукаваны, дастойны». Якія чаканні ў грэка-католікаў Беларусі пасля змены кіраўніка
-
Чаму канцэрты ў касцёле ў Брэсце – з'ява больш небяспечная, чым гэта можа здавацца