Logo
Print this page

Напярэдадні Вялікадня гомельскія каталікі моляцца за мір ва Украіне

«Калі ў сэрцах нянавісць і хлусня, тады ўсё пойдзе па евангельскім сцэнары: патрабуем Варраву, а не Ісуса».

У гомельскай рыма-каталіцкай парафіі з трывогай сочаць за сітуацыяй, якая разгортваецца на Паўднёва-Усходзе братэрскай Украіны. Аб міры ва Украіне гомельскія каталікі маліліся падчас вулічных баёў і сутыкненняў на Еўрамайдане ў Кіеве, падчас супрацьстаяння ў Крыме. І цяпер, калі пачаўся ўзброены канфлікт ўкраінскай арміі з тэрарыстамі, якія дзейнічаюць на Паўднёва-Усходзе Украіны, калі зноў паўстала пагроза вайны, у гомельскім касцёле аднавілі малітву за ўкраінскі народ.

- Цэнтральным пунктам гэтых дзён з'яўляецца таямніца Пасхі. І адна з інтэнцый нашых малітваў - Украіна, якая зараз перажывае свой цяжкі час і мае патрэбу ў Божай ласцы. Калі ў сэрцах нянавісць і хлусня, тады ўсё пойдзе па евангельскім сцэнары: патрабуем Варраву, а не Ісуса, - кажа пробашч парафіі айцец Славамір.

Таксама гомельскія каталікі заклікаюць усіх вернікаў у сваіх асабістых малітвах прасіць Бога аб міры ва Украіне, аб тым, каб іншыя дзяржавы не садзейнічалі развязванню вайны ў гэтай краіне, каб Гасподзь абараніў ўкраінскі народ і дапамог мірна, без далейшага кровапраліцця вырашыць усе палітычныя пытанні, даў мудрасці кіраўнікам дзяржаваў.

Last modified onСерада, 16 Красавік 2014 12:56
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.